^Вверх
foto1 foto2 foto3 foto4 foto5

В Музее боевой и трудовой славы имени 44-й гвардейской Барановичской Краснознаменной стрелковой дивизии экспозиции содержат более 3-х тысяч экспонатов о подвиге белорусского народа в годы Великой Отечественной войны, об истории создания колледжа и его первого базового предприятия - Хлопчатобумажного комбината.


УО "БарГПТК СО"
Телефон: 80163477915
e-mail: bt_s22@mail.ru

Для справки

Музей колледжа

боевой и трудовой славы имени 44-й гвардейской Барановичской краснознаменной стрелковой дивизии

Экспонаты музея

 Ткацкий станок Мотовило СабляБарельеф Шинель Книга отзывов Выпускники училища Экспонаты Бюсты  

Поисковая работа

Форма входа

Опрос

Информации какого рода, по Вашему мнению, недостаточно на сайте?

Фото-, видеоматериалов - 3.7%
Информации об экспонатах и выставках - 3.7%
Информации о мероприятиях, проходящих в музее - 7.4%
Интерактива (голосование, игры, викторины и т.п.) - 0%
Всего достаточно - 85.2%
Другое - 0%

Система Orphus

QR КОД

Здесь можно купить рыболовные катушки

Баранавіцкія навучэнцы сквер імя М.Ц. Сцепанішчава ператвораць у месца памяці герояў

Рейтинг:  5 / 5

Звезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активна
 
По материалам сайта Барановичской районной газеты "Наш край" - http://www.nashkraj.by/

 

IMG_2418

Сваю працу наша група распачала з сацыяльнага апытання, у выніку якога высветлілася, што жыхары горада і мікрараёна Тэкстыльны мала ведаюць пра гэтага Героя. А тым не менш 12 снежня спаўняецца 100 год з дня нараджэння М. Ц. Сцепанішчава. І ён мог бы расказаць маладому пакаленню праўду пра Вялікую Перамогу, але не дажыў…

Двойчы Герой Савецкага Саюза Міхаіл Ціханавіч Сцепанішчаў змагаўся ў небе Масквы, Сталінграда, над гарамі Каўказа, на Беларусі, Літве, Украіне. У адным з баёў пад Харкавам яго самалёт быў сур’ёзна пашкоджаны, але Міхаіл дацягнуў да сваіх. Шэсць месяцаў лячыўся ў шпіталях,

перанёс не адну складаную аперацыю. Медыцынская камісія забараніла лятаць. Але Міхаіл угаварыў камандаванне дапусціць яго да палётаў, паабяцаўшы, што будзе ваяваць не горш, чым да ранення. У сакавіку 1943 года ён вярнуўся ў свой 76-ы гвардзейскі авіяцыйны штурмавы авіяполк. Некалькі ўдалых вылетаў – і ён стаў камандзірам звяна, затым намеснікам камандзіра эскадрыллі, а да жніўня – камандзірам штурмавой эскадрыллі. Пераадольваць перагрузкі ў паветры з хворым пазваночнікам было вельмі цяжка, але Міхаіл праявіў незвычайны характар. Разам з баявымі таварышамі ён сканструяваў спецыяльнае сядзенне, на якім можна было кіраваць самалётам амаль лежачы, раўнамерна размяркоўваючы нагрузку па ўсім целе.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычніка 1944 года Міхаіл Ціханавіч удастоены звання Героя за 127 паспяховых баявых вылетаў на штурмоўку эскадромаў артылерыйскіх пазіцый і навалы праціўніка пад Сталінградам, пры вызваленні Каўказа, Данбаса, Крыма. За гады вайны Міхаіл Сцепанішчаў здзейсніў 234 баявыя вылеты. 29 чэрвеня 1945 года «за мужнасць і гераізм, праяўлены ў баях» гвардыі маёр Сцепанішчаў М. Ц. узнагароджаны другім медалём «Залатая Зорка».

Вайна скончылася. М. Ц. Сцепанішчаў прызначаны камандзірам лётнага палка ў горадзе Баранавічы. Краіна акружыла герояў увагай. Міхаіл Ціханавіч неаднаразова быў запрошаны на розныя прыёмы і ўрачыстасці. Але здароўе, сілы імкліва пакідалі яго. Днём ён быў падцягнутым, аўтарытэтным камандзірам, а ноччу раненні нагадвалі пра сябе страшэнным болем. Здавалася б, пасля Перамогі ўсё ў яго жыцці толькі пачынаецца. Ёсць любімая справа, сям’я, жонка, сын. Але заўчасная смерць абарвала ўсе планы і пачынанні…

У 1988 годзе адкрыта мемарыяльная пліта на праваслаўных могілках па вуліцы Загараднай, дзе раней, у 1962 годзе, былі перапахаваныя астанкі лётчыка.

…Усё далей і далей сыходзяць у мінулае падзеі той вайны. І сыходзяць Людзі, якія дабылі Вялкіую Перамогу. Я не памылілася, напісаўшы слова «Людзі» з вялікай літары.

Ініцыятыўная група каледжа звярнулася да Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта і прадпрыемстваў горада з просьбай падтрымаць шэраг распрацаваных мерапрыемстваў, якія дапамогуць пераўтварыць сквер у месца памяці герояў. Сквер Сцепанішчава павінен стаць цэнтрам патрыятычнага выхавання, дапамагчы захаваць памяць пра тых, хто ахвяраваў сваім жыццём дзеля нас з вамі.

Мы хацелі б усталяваць стэнды з інфармацыяй пра 12 лётчыкаў-герояў, імёны якіх носяць баранавіцкія вуліцы, паставіць скамейкі, высадзіць новыя дрэвы, упрыгожыць сквер кветнікамі, вылажыць сцежкі на алеях новай рознакаляровай пліткай. Вечназялёныя дрэвы, кветкі і любая іншая дапамога будзе з удзячнасцю прынята. І ў выніку гэтай агульнай справы наш горад упрыгожыць яшчэ адно месца адпачынку гараджан і гасцей, узбагаціць баранавіцкія экскурсійныя маршруты.

IMG_2434

Алёна ВАЎЧОК, навучэнка 3 курса Баранавіцкага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа сферы абслугоўвання.

Фота з архiва «Нк».

Copyrigcht © 2014-2018. Музей УО "Барановичский ГПТ колледж сферы обслуживания"